Лагерны "калейдаскоп"

07.07.2021

     Жыццё ў лагеры "Лесавічок" праходзіць па ўсіх правілах актыўнага адпачынку і арганізацыі грамадска карыснай працы. Кожны дзень, у першай палове дня, рабяты выязджаюць на працу ў Вераб'ёўскае лясніцтва. Пасля абеду для іх арганізуюцца конкурсы, віктарыны, спартыўныя мерапрыемствы, пазнавальныя экскурсіі, дыскатэкі. 6 чэрвеня быў праведзены конкурс на лепшае афармленне пакоя, фотаконкурс "Любімы вугалок Радзімы маёй". Быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма "Бамблбі" (гісторыя дружбы трансформера і падлетка). Свята Купалле, арганізаванае Грэскім домам культуры  і Мусіцкім сельскім клубам, не абышлося без удзелу рабят з лагера. 7 ліпеня ў межах рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню", арганізаванай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, была праведзена экскурсія на Грэскі ўчастак МНС. Вучні ў поўнай меры адчулі, якая цяжкая праца выратавальніка. Сустрэча атрымалася займальнай, карыснай і вясёлай.