Старонкі лагера "Лесавічок"

05.07.2021

    У адной з дзіцячых песень пра адпачынак у лагеры ёсць такія словы: "Ты хорошего не жди, если в лагере дожди". Такая пазіцыя зусім не стасуецца з жыццём ў лагеры "Лесавічок". Дажджлівы дзень 4 ліпеня быў напоўнены падзеямі: з самага ранку - фізкультурная зарадка, затым трэніровачныя заняткі па эвакуацыі пры выпадку пажару, вольны час бавіўся за настольнымі гульнямі, афармленнем выстаў, была праведзена віртуальная экскурсія ў Хатынь і Брэсцкую крэпасць, дзень завяршыўся дыскатэкай.

    5 ліпеня - дзень працы ў Вераб'ёўскім лясніцтве.  З вучнямі быў праведзены інструктаж па ахове прыцы і быў абазначаны "фронт работы". Рабяты адказна аднесліся да атрыманага задання, працавалі з энтузіязмам.