Патрыятычны дзень у лагеры "Лесавічок"

03.07.2021

    3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці.

    У лагеры "Лесавічок" праведзены патрыятычны дзень. Вучні наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, у ваеннай зале для іх была прапанавана экскурсія "Грэск у гады Вялікай Айчыннай вайны". Была праведзена інфармацыйная гадзіна "Няскораная Беларусь". На мясцовым мемарыяле "Курган Славы" хвілінай маўчання вучні ўшанавалі памяць тых, хто адстаяў незалежнасць нашай Радзімы ў крывавай бітве з фашызмам.