Узнагароджанне медалістаў

09.06.2021

 

    9 чэрвеня ў Цэнтры дзіцячай творчасці выпускнікам ўручылі залатыя і сярэбраныя медалі, а таксама ўзнагародзілі пераможцаў алімпіяд па вучэбных прадметах,  уручылі пасведчанні спецфонду Прэзідэнта. Залатым медалём была узнагароджана і выпускніцы нашай школы Пісарык Дар'я. Дзяўчына мэтанакіравана ішла да гэтай высокай узнагароды. Віншуем Дар'ю і жадаем поспехаў у пакарэнні новых вышынь.

    Пасля афіцыйнай часткі выпускнікі высадзілі на набярэжнай Случы за Цэнтрам дзіцячай творчасці новыя дрэвы на сімвалічнай «алеі выпускнікоў».