Аздараўленчы лагер: старонка бяспекі

31.12.2020

Дзень 31 снежня быў прысвечаны паўтарэнню правіл бяспечных паводзін. У час гульнявой праграмы "Вясёлы светлафор" дзеці актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах, выконвалі заданні, адказвалі на пытанні віктарыны "Правілы паводзін на вуліцы і на дарозе". У ходзе інтэрактыўнай гутаркі "Небяспечныя гульні зімой" было абмеркавана, як патрэбна паводзіць сябе ў розных непрадказальных сітуацыях. Дзеці выканалі малюнкі на тэму "Зімовыя гульні ў радасць". Педагогі дапамаглі дзецям замацаваць веды аб правілах бяспечных паводзін і ўменні іх выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.