Дзень валанцёра

22.10.2020

   Дзень валанцёра

    У школе рэалізуецца інавацыйны праект "Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі". Адной з галоўных мэт праекта з'яўляецца стварэнне ў школе адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае фарміраванню ў вучняў гатоўнасці да свядомага выбару профільнага навучання педагагічнай накіраванасці ў старшых класах. З гэтай мэтай наладжана работа валанцёрскіх атрадаў "Твая рука ў маёй руцэ" (работа з малодшымі школьнікамі) і "Добры дзень, настаўнік!" (аказанне дапамогі ветэранам педагагічнай працы). Вучні 7-9 класаў сёння выконвалю ролю памочнікаў выхавацелей у групе падоўжанага дня. Група вучняў 8 класа аказала дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі каля дома Герасімовіч І.І., якая каля 50 гадоў жыцця прысвяціла педагагічнай дзейнасці.