6 крокаў па планаванні будучага

21.10.2020

6 крокаў па планаванні будучага

   Майстар-клас з такой назвай быў праведзены для класных кіраўнікоў і вучняў 9-11 класаў. Мэтай мерапрыемства з'ўлялася аказанне дапамогі вучням ў пытаннях планавання прафесійнага будучыні. Былі пастаўлены наступныя задачы: фарміраваць у вучняў ўменні суадносіць свае інтарэсы і здольнасці ў працэсе выбару будучай прафесіі, планаваць дзейнасць па дасягненню мэты; садзейнічаць развіццю ў вучняў здольнасці да прыняцця рашэнняў у працэсе выбару прафесійнага будучага; спрыяць развіццю творчага падыходу педагогаў у пытаннях арганізацыі прафарыентацыйнай работы. У аснову "6 крокаў планавання будучага" пакладзена методыка эстонскіх калег.
   У ходзе мерапрыемства быў прадстаўлены алгарытм дзеянняў вучняў па планаванні свайго прафесійнага будучага. Вучні з дапамогай педагогаў склалі маршрут да дасягнення мэты ў выбары прафесіі.