Міжнародны дзень сельскіх жанчын

15.10.2020


   15 кастрычніка каманда вучняў 10-11 педагагічных класаў Грэскай сярэдняй школы «Будучыя педагогі» правяла для жыхароў свайго аграгарадка мерапрыемства "Міжнародны дзень сельскіх жанчын". У ходзе мерапрыемства былі праведзены:

1. Інтэрактыўная гутарка “ААН-75. Павестка 2030. Мэты Устойлівага Развіцця ў Беларусі";
2. Дыскусійныя арэлі ”Ці ёсць розніца паміж жанчынай сельскай і гарадской?";
3. Круглы стол “Што мы можам зрабіць, каб наша жыццё стала лепшым?” Абмеркаванне ініцыятыў;
4. Праведзена акцыя “Падары кнігу бібліятэцы";
5. Канцэртная праграма “Славім жанчын сяла”.

   Вучні расказалі сваім землякам, як і калі з'явілася гэтае свята, якое заклікана звярнуць увагу грамадства на праблемы сельскіх жанчын, аддаць належнае іх нялёгкая, але такой важнай для ўсіх працы. Расказалі аб Павестцы дня 2030, пра тое, як Мэты Устойлівага Развіцця працуюць на паляпшэнне ўмоў жыцця на вёсцы, на сціранне межаў паміж горадам і вёскай, на павышэнне якасці жыцця сельскіх працаўнікоў.
У зале Грэскай сельскай бібліятэкі, дзе праводзілася мерапрыемства, сакратар Грэскага сельскага выканаўчага камітэта Салавей Вольга Мікалаеўна ўручыла граматы жанчынам аграгарадка Грэск за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Грамату Грэскага сельскага выканаўчага камітэта ўручылі і  камандзе «Будучыя педагогі».
   Дыскусійныя арэлі «Ці ёсць розніца паміж жанчынай сельскай і гарадской?» выклікалі вялікую цікавасць гасцей, усе хацелі выказацца, некаторыя нават па некалькі разоў.
Аднак так і не знайшлося адназначнага адказу на пытанне: «Ці ёсць розніца паміж жанчынай сельскай і гарадской?». Між тым усім было цікава і карысна пачуць розныя меркаванні, абмеркаваць гэтае пытанне з розных бакоў.
   За "круглым сталом" абмяркоўваліся пытанні: «Як палепшыць наша жыццё на вёсцы?», «Што мы можам зрабіць, каб жыццё нашых мам стала лягчэйшым, лепшым, цікавейшым?». Многія ідэі былі агучаны. Некаторыя з іх вельмі зацікавілі ўдзельнікаў каманды.
    «Будучыя педагогі» падарылі бібліятэцы новыя кнігі мастацкай літаратуры. Акцыя «Падары кнігу бібліятэцы" стала ўжо традыцыйнай. Работнікі бібліятэкі ўручылі граматы і салодкія прызы самым актыўным чытачам праграмнай літаратуры па выніках летніх канікул.
    У канцы сустрэчы ўсе прысутныя жанчыны загадвалі жаданні, частуючыся цукеркамі.
Для прысутных чыталі вершы і спявалі песні вучяні і педагогі нашай школы.
    У рэжыме неафіцыйных зносін удзельнікі мерапрыемства яшчэ доўга  працягвалі абмеркаванне паднятых пытанняў і дзякавалі вучняў за сустрэчу.