Завяршэнне тыдня спорту і здароўя

12.09.2020

   Тыдзень здароўя і спорту ў нашай школе завяршыўся таварыскай сустрэчай па футболе паміж камандамі вучняў Грэскай сярэдняй школы і Гольчыцкай сярэдняй школы. Нягледзячы на тое, што перамагла каманда Грэскай сярэдняй школы, усе ўдзельнікі былі ў добрым настроі, таму што футбольны матч падарыў шмат станоўчых эмоцый. У час гульні панавала пачуццё згуртаванасці і сяброўства. 

   У межах тыдня здароўя і спорту прайшлі школьныя спаборніцтвы па валейболе сярод вучняў 8-11 класаў. Таксама праведзены трэніроўкі з вучнямі 5-7 класаў да раённых спаборніцтваў "Шкаліяда". З вучнямі пачатковых класаў арганізаваны рухомыя гульні на спартыўных пляцоўках.