Удзел у Выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама

25.02.2020

       25 лютага ў Барысаве прайшла Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Увазе ўдзельнікаў калегіі была прапанавана выстава дасягненняў устаноў адукацыі вобласці. У раздзеле "Маё прафесійнае будучае" былі прадстаўлены  педагагічныя класы нашай школы. Пра дзейнасць школы ў накірунку прафесійнай педагагічнай арыентацыі вучняў расказвалі настаўнік фізікі і факультатыўнага курса "Уводзіны ў педагагічную прафесію", выпускніца школы, Макшыцкая Марына Мікалаеўна,  студэнтка 1 курса прыродазнаўчага факультэта БДПУ імя Максіма Танка, выпускніца педкласа 2019 года, Бікмаева Дар'я і вучаніца 10 педагагічнага класа Пісарык Дар'я. Многія ўдзельнікі калегіі праявілі зацікаўленасць арганізацыяй работы педагагічных класаў і дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Канструктыўная размова ў прадстаўнікоў школы адбылася з першым прарэктарам БДПУ імя Максіма Танка Святланай Іванаўнай Копцевай.