Акцыя "29 добрых спраў"

28.02.2020

    28 лютага вучні педагагічных класаў нашай школы працягнулі эстафету абласной акцыі «29 добрых спраў» у ДУА «Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучанні і рэабілітацыі» з канцэртнай праграмай «Праменьчыкі дабрыні». Рабяты цёпла і душэўна спявалі пра вечныя тэмы: дружба, любоў, дабрыня. Правялі інтэрактыўныя гульні, арганізавалі конкурсы і танцы. Падарылі мячы і канцылярскія прыналежнасці. Дзеці і дарослыя атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

   Акцыя «29 добрых спраў» вучыць нас дапамагаць тым, хто мае патрэбу ва ўвазе і клопаце, шанаваць жыццё, берагчы блізкіх, кожны дзень рабіць нешта добрае і дарыць цяпло  людзям.