Вечар сустрэчы выпускнікоў

01.02.2020

   Адно з самых доўгачаканых і хвалюючых мерапрыемстваў "Вечар сустрэчы выпускнікоў" прайшло 1 лютага ў нашай школе. На сустрэчу з настаўнікамі, аднакласнікамі сабралася звыш 140 выпускнікоў школы розных гадоў. Вядома, найбольш было выпускнікоў 1980, 1990, 1995, 2000, 2005 гадоў. Са сцэны гучалі словы падзякі роднай школе і яе педагогам, яркія ўспаміны са школьнага жыцця, сардэчныя пажаданні і абяцанні сустрэцца праз 5 гадоў "на тым жа месцы ў той жа час". Радасць перапаўняла сэрцы педагогаў-ветэранаў ад сустрэчы з былымі вучнямі, ад магчымасці зноў акунуцца ў кругаварот школьнага жыцця. Вучні падрыхтавалі канцэртную праграму.