Вебінар у межах дзейнасці школы-лабараторыі кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі

21.01.2020

    21 студзеня адбуўся вебінар на тэму «Стварэнне педагагічнага партфоліа як форма работы па самаразвіцці і самавыхаванні вучняў педагагічнага класа». Арганізатарам і дакладчыкам выступіла настаўнік фізікі Грэскай сярэдняй школы Макшыцкая М.М., якая выкладае факультатыўны курс "Уводзіны ў педагагічную прафесію" ў 11"А" педагагічным класе.  Вебінар адбыўся ў межах серыі метадычных семінараў у онлайн рэжыме па выкарыстанні сучасных форм, метадаў і тэхналогій пры падрыхтоўцы педагагічных кадраў ва ўстановах адукацыі, якія ўваходзяць у склад вучэбна-навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

                      Макшыцкая М.М. прадставіла свой вопыт работы па стварэнні педагагічнага партфоліа класа. Спынілася на асноўных этапах работы над партфоліа. Адзначыла, што важным з'яўляецца фарміраванне матывацыі ў вучняў на дадзены від дзейнасці. Пазнаёміла з алгарытмам стварэння партфоліа класа. Увазе ўдзельніў вебінара быў прадстаўлены электронны варыянт партфоліа 11 "А" педагагічнага класа Грэскай сярэдняй школы.