Вебінар у межах дзейнасці школы-лабараторыі кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі

19.12.2019

    19 снежня адбуўся вебінар на тэму «Выкарыстанне трасфармацыйных гульняў у працэсе развіцця дапрофільной і профільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў». Арганізатарам і дакладчыкам выступіла настаўнік вышэйшай катэгорыі Грэскай сярэдняй школы Раўтовіч Таццяна Іванаўна, якая выкладае факультатыўны курс "Уводзіны ў педагагічную прафесію".  Вебінар адбыўся ў межах серыі метадычных семінараў у онлайн рэжыме па выкарыстанні сучасных форм, метадаў і тэхналогій пры падрыхтоўцы педагагічных кадраў ва ўстановах адукацыі, якія ўваходзяць у склад вучэбна-навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі.

  IMG_20191219_145154  Раўтовіч Т.І. прадставіла свой вопыт работы па выкарыстанні трансфармацыйных гульняў на факультатыўных занятках. Падрабязна пазнаёміла з ходам гульняў "Адкрый у сабе педагога" і "Спазнай самога сябе". Зрабіла акцэнт на тым, што асобныя заданні для выканання ў ходзе гульні можна ўзяць рабочым сшытку для 11 класа "Уводзіны ў педагагічную прафесію. Модуль 3 "Я ў педагагічнай прафесіі", які распрацаваны групай выкладчыкаў БДПУ імя М.Танка.