Адкрытыя ўрокі

17.12.2019

     16 і 17 снежня настаўнікамі школы праведзена серыя адкрытых урокаў у межах адзінай метадычнай тэмы "Фарміраванне, развіццё і ўдасканаленне прадметных навыкаў у працэсе навучання", праведзены пасяджэнні школьных метадычных аб'яднанняў. Адкрытыя ўрокі правялі Лабковіч С.У. (урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме "Правапіс слоў з парнымі звонкімі і глухімі гукамі ў канцы слоў. Праверачныя словы"), Дробыш А.М. (урок беларускай літаратуры ў 3 класе па тэме "Эдзі Агняцвет. "Вельмі ветлівы Мікіта""), Гупаловіч Л.І. (урок сусветнай гісторыі ў 9 класе па тэме "Краіны Еўропы. Францыя"), Харытончык Н.І. (урок англійскай мовы ў 11 класе па тэме "Экалагічныя праблемы чалавецтва"). На пасяджэннях МА настаўнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з развіццём пазнавальнай актыўнасці вучняў ва ўмовах кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні.