Удзел ў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы"

05.11.2019

      5 лістапада ў БДПУ адбылася ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы”. Мэтай канферэнцыі было абагульненне вопыту работы профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці ў Беларусі і за мяжой, вызначэнне перспектыў педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

    Вопыт работы Грэскай сярэдняй школы ў накірунку дапрофільнай і профільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў быў прадстаўлены на выстаўцы дасягненняў школ-лабараторый вучэбна-навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі “Педагагічныя класы – 2019/2020”. Вучні 11 “А” педагагічнага класа Арціховіч Ангеліна, Драбушэвіч Раман, Кальчэўскі Мікіта, Раўтовіч Кірыл правялі прэзентацыю работы школы па педагагічнай арыентацыі вучняў. Вучні прадставілі таксама свае партфоліа “Я – педагог”, адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі па вядзенні партфоліа. Прадстаўнікі эстонскай дэлегацыі выказалі падзяку за змястоўную інфармацыю аб арганізацыі работы педагагічнага класа. Вялікую цікавасць праявілі ўдзельнікі канферэнцыі да матэрыялаў з вопыту работы педагогаў, да распрацовак факультатыўных заняткаў “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, факультатыўных заняткаў па псіхалогіі і педагогіцы для 5-9 класаў, класных гадзін, педагагічных пра ектаў і сцэнарыяў школьнай агітбрыгады.

         У адкрыцці канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі універсітэта Аляксандра Валянцінаўна Пазняк. На пленарным пасяджэнні быў прадстаўлены шэрах бінарных дакладаў. Сярод выступаючых была выпускніца Грэскай сярэдняй школы Власавец Данута, зараз студэнтка 3 курса факультэта пачатковай адукацыі БДПУ, якая выступіла судакладчыкам Буторынай І.А., намесніка дэкана факультэта пачатковай адукацыі, па тэме “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый студэнтаў-выпускнікоў педагагічных класаў у праектнай дзейнасці”.

         Падчас канферэнцыі працавалі восем дыскусійных пляцовак для розных катэгорый удзельнікаў - кіраўнікоў, педагогаў, псіхолагаў, вучняў педагагічных класаў і студэнтаў з ліку выпускнікоў педагагічных класаў. На майстар-класах былі прадстаўлены найбольш эфектыўныя формы і метады профільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў.