Удзел у Фестывалі інавацыйных АУР-практык

11.10.2019

   Каманда вучняў 10-11 педагагічных класаў нашай школы “Будучыя педагогі” 11 кастрычніка прыняла ўдзел у Фестывалі інавацыйных АУР-практык для ўсіх, які стаў заключным мерапрыемствам рэспубліканскай Дэкады “Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх”. Фестываль прайшоў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

   У межах фестываля прайшлі публічныя лекцыі кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і міжнародных арганізацый. Так, лекцыю “Моладзь - вядучыя агенты пераменаў у інтарэсах дасягнення Цур і рэалізацыі Дарожнай карты Рэспублікі Беларусь” прачытаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, “Глабальная павестка ў катэгорыях ўстойлівага і адказнага развіцця” - старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Кімавіч Рахманаў, “Развіццё як навука. Новы погляд” - пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Салаўёва,”Устойлівае развіццё сваімі рукамі: практыкі захавання прыроды, даступныя кожнаму” - кіраўнік офіса пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь Ягор Новікаў і інш.

   На фестывалі сваім вопытам і найбольш паспяховымі прыкладамі рэалізацыі АУР-практык дзяліліся прадстаўнікі розных устаноў адукацыі, рэгіянальных рэсурсных цэнтраў адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і грамадскіх арганізацый. Каманда “Будучыя педагогі” прадставіла праект “Мэты ўстойлівага развіцця: для ўсіх і для кожнага намаганнямі кожнага і ўсіх”.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве змешчана на сайце БДПУ https://bspu.by/news/universitet/v-bgpu-proshel-festival-innovacionnyh-our-praktik-dlya-vseh