Свет захапленняў нашых педагогаў

Міклашэвіч Ганна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

   Ганна Іванаўна Міклашэвіч нарадзілася ў азёрным Нарачанскім краі.  Школьныя гады прайшлі ў вёсцы Грэск. У 1988 г. скончыла 9 класаў Грэскай сярэдняй школы. У 1992 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, у 2000 годзе – БДПУ імя Максіма Танка. Працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Грэскай сярэдняй школе.
    Ганна Іванаўна Міклашэвіч з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Паэтэса актыўна друкуецца ў такіх перыядычных выданнях, як часопісы “Маладосць”, “Неман”, газеты “ЛіМ”, “Мінская праўда”, “Слуцкі край”. На рахунку паэтэсы 2 зборнікі паэзіі: “Калыханка для дваіх” (1999 г.), “Пялёсткі сняжынак” (2010 г.). Нізка вершаў Ганны Міклашэвіч змешчана ў альманаху “Міншчына літаратурная” (2014 г.).

                         Пажаданне выпускнікам

Жаданняў шмат, нявыказаных дум,

Уздым пачуццяў з асалодай нейкай...

О, свята сёння... лёгкі сум,

І слёзы так шчымліва рэжуць вейкі.

Гады ракою хуткай праплылі,

Дзяцінства разляцеліся аблокі.

Вы сёння тут да фінішу дайшлі,

Але жыццё чакае сарт высокі!

Тут усё было: і радасць, і цяпло,

Сяброўства, вера, першае каханне.

Вас апякалі, бралі пад крыло, 

Але прыходзіць час для развітання...

Я сёння ўдзячна ВАМ, МАЕ ШПАЧКІ!

Хай стрэне вас жыцця шчаслівы вырай,

Я ўдзячна за цудоўныя дзянькі,

Калі віталі, разумелі шчыра...

Цаніце ўсё, што дадзена вам тут,

Бацькоўскае святло, людзей увагу,

Любіце родны беларускі кут.

Хай Бог і лёс пабольш вам дасць адвагі

Ісці наперад і жыццё любіць, 

Ляцець высока і не складваць крылы

І кожную хвіліначку дарыць

Сусвету ўсё, што вам на свеце міла...

І бумерангам будзе вам дабро,

І будзеце шчаслівыя ад лёсу.

Усё дарэмна, верце, не прайшло - 

Чакаюць вас наперадзе дзівосы.

У добры шлях і з Богам, вам кажу,

У дзіўны свет з надзеяй крочце смела, 

Абараняйце сэрца і душу,

Каб вашае жыццё не ачарсцвела.

 

Вітко Міхаіл Міхайлавіч, настаўнік працоўнага навучання. Кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Турысцкая песня", аўтар бардаўскіх песень, неаднаразовы пераможца абласных і рэспубліканскіх конкурсаў турысцкай песні. 

 

Пачую лісця шум самотна-ціхі,

Нахлыне раптам сум - такое ліха...

І задумення цень засцеле вочы.

І ты у ясны дзень бы сярод ночы...

 

                   Францыск Скарына

                                     Музыка і словы Міхаіла Вітко

Кранаю я вякоў святое аздабленне,

У ім гісторыя і графіка адзіны.

Псалтыр і Біблія з эпохі Адраджэння…

Я ганаруся кожнай кнігаю Скарыны.

Прыпеў:

Францыск Скарына,

Францыск Скарына …

Ці помніш, маці-Беларусь,

                      свайго ты сына?

Сумленне вечнае і спадчына Айчыны

Францыск Скарына.

Радкі з мінулага – скарбонка роднай мовы.

Хвалююць сэрца непакорныя ліцвіны.

Гучаць свабодаю пранізаныя словы,

Скланіце голавы прад кнігамі Скарыны.

Прыпеў.

 

                             Я  ПРОШУ...

                                       Музыка и слова Михаила Витко

Мы стоптали до дыр кеды,

Пронесли в рюкзаках тонны.

Нам не надо земли недры –

Нам равнины нужны и горы.

Припев.

Я молю и прошу Небо:

Ты на всем на пути будь чистым.

А еще попрошу погоду:

Пожалей, пожалей туриста.

Мы пропахли насквозь потом,

Бездорожьем, костром и лесом.

Нам всего-то нужны три ноты,

Чтобы спеть о себе песню.

Припев.

Я молю и прошу Солнце:

Ясных дней нам хотя бы триста.

А еще попрошу фортуну:

Поддержи, поддержи туриста.

Мы ценили всегда дружбу

И несли ее через годы.

Нам для полного счастья нужно,

Для души нам нужны походы.

Припев.

Я молю и прошу Небо:

Ты на всем на пути будь чистым.

А еще попрошу я Бога:

Помоги, помоги туристу.


 

Богуш Людміла Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, педагог дадатковай адукацыі. На працягу многіх гадоў арганізуе работу гурткоў "Фларыстыка", "Сааўтары прыроды" і "Цуды побач".

 


 

Раўтовіч Таццяна Іванаўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі. Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.  З яе работамі можна пазнаёміцца, наведаўшы інтэрнэт-галерэю на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў раздзеле дыстанцыйнага навучання.

  

 

 


 

 

 

 

 

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле