План работы па пераемнасці навучання

План работы

па забяспечанні пераемнасці

дзяржаўнай установы адукацыі “Грэская сярэдняя школа” і ўстановы дашкольнай адукацыі “Яслі-сад аг.Грэск”

на 2021/2022 навучальны год

Мэта: рэалізацыя адзінай лініі развіцця дзяцей на этапах дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі праз здзяйсненне пераемнасці ў навучанні і выхаванні.

Задачы:

-         забяспечыць сістэму бесперапыннага навучання з улікам узроставых асаблівасцей дашкольнікаў і малодшых школьнікаў;

-         садзейнічаць змяншэнню негатыўных праяўленняў адаптацыйнага перыеду на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

-         аказваць своечасовую карэкцыйна-педагагічную дапамогу першакласнікам;

-         стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, самастойнасці, творчасці кожнага дзіцяці;

-         садзейнісаць умацаванню і захаванню здароўя дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

п/п

Мерапрыемствы

Тэрміны

Адказныя

Метадычная работа

 

1.

Састаўленне праграмы работы па пераемнасці.

Да 08.09

 

загадчык дашкольнай установы,

нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

2.

Круглы стол “Як падрыхтаваць дзіця да ўдзелу ў конкурсе работ даследчага характару “Я – даследчык”

Кастрычнік

 

Нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

3.

Узаеманаведванне ўрокаў і заняткаў у дзіцячым садзе

На працягу года

 

Загадчык дашкольнай установы,

нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

4.

“Рэжым адкрытых дзвярэй” для наведвання вучэбных заняткаў у 1 класе з наступным абмеркаваннем, атрымання кансультацый для бацькоў і выхавацеляў

Сакавік

 

Нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

5.

Адкрытыя заняткі ў старэйнай групе дзіцячага сада, з наступным абмеркаваннем.

Сакавік

 

Загадчык дашкольнай установы

6.

Круглы стол “Пераемнасць у рабоце дашкольнай, агульнай сярэдняй устаноў адукацыі і сям’і – аснова падрыхтоўкі першакласнікаў”

 

Май

 

Загадчык дашкольнай установы,

дырэктар школы

 

Работа з бацькамі

 

  1.  

Кансультацыя “Крытэрыі гатоўнасці дзіцяці да школьнага навучання”.

Да 15.12

 

Кіраўнік школьнага МА настаўнікаў пачатковых класаў

  1.  

Кансультацыя: “Хутка ў школу”

Да 16.03

 

Настаўнік, які будзе працаваць у першым класе

  1.  

Псіхалагічны трэнінг «Псіхалагічная гатоўнасць бацькоў да школы»

Да 30.03

 

Педагог-псіхолаг

  1.  

Дзень адкрытых дзвярэй ў школе ( для бацькоў і будучых першакласнікаў)

Да 04.05

 

Дырэктар школы

  1.  

Бацькоўскі сход “Паступленне ў школу – важная падзея ў жыцці дзяцей і сям’і»

Да 25.05

 

Дырэктар школы

Работа з дзецьмі

 

  1.  

Экскурсіі дзяцей у школу

 

 

 

знаёмства са школай

Кастрычнік

 

Загадчык дашкольнай установы,

Нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

наведванне навагодняга ранішніка ў школе

Снежань

 

Загадчык дашкольнай установы, нам.дырэктара па выхаваўчай рабоце

  1.  

Сумесная выстава малюнкаў выхаванцаў дзіцячага сада і першакласнікаў

Студзень

 

Выхавацелі і настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Экскурсія першакласнікаў у дзіцячы сад “ Сустрэча сяброў”

 Люты

Выхавацелі і настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Спартландыя “ Хуткія і лоўкія”( змешаныя каманды выхаванцаў дзіцячага сада і першакласнікаў у школьнай спартыўнай зале)

Сакавік

Выхавацелі і настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Свята “Развітанне з дзіцячым садам”

Май

 

Выхавацелі і настаўнікі пачатковых класаў

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле