1 лістапада ў БДПУ ім. М.Танка на факультэце пачатковай адукацыі стартаваў прафарыентацыйны праект “Педагагічныя прыгоды. 2 сезон”. Для ўдзелу у праекце запрашаліся вучні педагагічных класаў. Грэскую СШ прастаўлялі дзесяцікласнікі: Галагуцкі Дзмітрый і Вароніна Карына.
Было шмат цікавых заданняў: - прадстаўленне сваёй школы; - аповед пра першага настаўніка; - інтэрактыў з вучнямі 3 класа мінскай шолы і многае іншае: сустрэчы, знаёмствы, новыя сябры.
Педагагічныя прыгоды працягваюцца.