Афармленне тытульнага ліста экзаменацыйнай работы

МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫІ

па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

23. Экзаменацыйныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова), ”Матэматыка“ па завяршэнні навучання і выхавання на II і IIIступенях агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы з адбіткам штампа ўстановы адукацыі, якія ўкладваюцца адзін у адзін.

На адбітку штампа ўстановы адукацыі запісваецца дата правядзення выпускнога экзамену.

Напрыклад:

1 чэрвеня 2018 г.

Пасля адбітку штампа ўстановы адукацыі прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) на лістах паперы з разліноўкай у лінейку, чатыры радкі (чатыры клеткі ўніз) на лістах паперы з разліноўкай у клетку і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Тытульны ліст экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца згодна з дадаткам 7 дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова) на другой старонцы пасярэдзіне першага радка пiшацца назва дыктанта або пераказу, па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – нумар варыянта.

Пры абазначэнні нумара варыянта можна выкарыстоўваць як арабскія, так і рымскія лічбы (Варыянт 1, Варыянт І).

У двукоссе назва тэмы дыктанта або пераказу бярэцца толькi тады, калi яна з’яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

Заданні экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ не перапісваюцца.

 

 З дадатка 7

Афармленне тытульнага ліста экзаменацыйнай работы

І. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Экзаменацыйная работа (дыктант)        Экзаменационная работа (диктант)

па беларускай мове                                        по русскому языку

вучанiцы 9 ”Б“ класа                                     учащейся 9 ”Б“ класса

Кавалевiч Вольгi Пятроўны                         Ковалевич Ольги Петровны

 

Экзаменацыйная работа                            

па матэматыцы                                            

вучня 9 ”В“ класа                                           

Станкевіча Сяргея Іванавіча                      

ІІ. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Экзаменацыйная работа (пераказ)          Экзаменационная работа (изложение)

па беларускай мове                                        по русскому языку

вучанiцы 11 ”Б“ класа                                   учащейся 11 ”Б“ класса

Сідаровіч Ірыны Уладзіміраўны                 Сидорович Ирины Владимировны

 

Экзаменацыйная работа                            

па матэматыцы                                           

вучаніцы 11 ”В“ класа                                   

Шыманскай Тамары Пятроўны